Іван і Настасься — самыя папулярныя дзіцячыя імёны ў Беларусі
Беларусы зьмяняюць прыярытэты ў імёнах. Яшчэ некалькі гадоў таму папулярныя Андрэй і Ганна «сышлі» ў нябыт. А замянілі іх у рэйтынгу найбольш папулярных дзіцячых імёнаў Іван з Настасьсяй.
Як паведамілі БелТА ў Міністэрстве юстыцыі, сярод 80 тысячаў нованароджаных, зарэгістраваных у краіне з пачатку года, болей за ўсіх зьявіліся ў Менску. Са студзеня ў сталіцы дадалося болей за 17 тысячаў немаўлят.
Найбольш папулярныя імёны нованароджаных у ЗША за апошняе стагодзьдзе
Самымі папулярнымі імёнамі, абранымі бацькамі для хлопчыкаў, сталі Іван, Максім, Мікіта, Арцём і Ягор, для дзяўчынак — Настасься, Дар’я, Паліна і Лізавета. А вось яшчэ тры гады таму папулярныя імёны Андрэй і Ганна цяпер нават у пяцёрку ня трапілі.
Найбольш рэдкімі імёнамі, якімі клічуць сваіх дзяцей бацькі, у Мін'юсьце назвалі такія, як Гардзей, Крысьціян, Лявона, Алівія і Клімэнта, Агнія.
Самыя папулярныя дзіцячыя імёны Беларусі ў 2011 і 2008 гадах
Паводле Мін'юста
Паводле Мін'юста
Самыя папулярныя дзіцячыя імёны ў Расеі і Ўкраіне
Расея (2008)
- Анастасія, Марыя, Дар’я, Анна, Елізавета
- Аляксандр, Максым, Іван, Арцём, Дзьмітрый
Украіна (2008)
- Анастасія, Аліна, Дар’я, Кацярына, Марыя
- Аляксандр, Данііл, Максім, Уладзіслаў, Нікіта