Інтэрнат БДУ ператвораць у гатэль з лазьняй

Мэр Менску паабяцаў ператварыць інтэрнат БДУ напачатку праспэкта Машэрава ў «візытную картку сталіцы». Інтэрнат ужо праз два месяцы зьнясуць, а на яго месцы пачнецца ўзьвядзеньне 10-павярховага гатэлю з крамамі, паркінгам і іншымі забаўляльнымі рэчамі.

«Такіх вялікіх гандлёвых комлексаў у спалучэньні з гатэлем у Эўропе ня так ужо і шмат. Мы зробім усё магчымае, каб менчукі ганарыліся пабудаваным аб’ектам», — заявіў прадстаўнік забудоўшчыка Galleria Concept Джонсан Эрлінг. Латвійскай кампаніі праект абыдзецца ў 100 мільёнаў даляраў.

Гарадзкія ўлады даўна падумвалі над перабудовай шэрага інтэрнату ў гандлёвы комплекс ці пяцізоркавы гатэль. Права на пабудову бізнэс-цэнтру на месцы будынку 50-х гадоў атрымалі, а пасьля згубілі ліванцы. Час ішоў, а студэнты, таксама як і іх бацькі калісьці ўсё гэтак жа тусаваліся ля свайго інтэрнату. Але з пачаткам будаўніцтва студэнцкай вёскі ў яе першы ж інтэрнат былі выселеныя ўсе навучэнцы БДУ, што жылі ў гэтым будынку.


Фота onliner.by

Цяпер права на забудову добрага кавалку ў цэнтры Менску перайшло ў рукі кампаніі Galleria Concept. Яна паабяцала ўзьвесьці на месцы інтэрнату гандлёвы цэнтар з паркінгам і 10-павярховы гатэль са SPA-цэнтрам на 300 пакояў.

А інтэрнат тым часам дажывае на былым праспэкце Машэрава апошнія дні. Дэмантаж будынку з боку двароў ужо ідзе, хутка пачнуць разьбіраць і фасад. А скончыць працы па дэмантажу зьбіраюцца за рэкордны тэрмін да 1 лістападу: бясшумна і бяз пылу. Хаця найбольш будаўнікі апасаюцца якраз задымленьня Нямігі будаўнічым пылам. Тэрміны ўзьвядзеньня гандлёва-забаўляльнага цэнтру яшчэ не названыя.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0044 seconds.