У верасьні ў Менску зьявіцца ўласны музэй піва

Музэй адчыніць завод «Аліварыя» ўжо празь некалькі тыдняў. У ім будуць весьціся адукацыйныя праграмы, а кожны жадаючы зможа далучыцца да дэгустацыі напояў.

Піўны бар «Аліварыя»
Былы піўны бар «Аліварыя» (вул. Багдановіча, 39), дзе хутка будзе першы музэй піва. Фота Slaver

Афіцыйны назоў — музэй гісторыі сталічнага піваварства. Як паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны», цяпер вядуцца апошнія ўзгадненьні для адкрыцьця аб’екту.

Па словах дырэктара завода «Аліварыя», на базе якога зьявіцца ўстанова, пабываць у музэі змогуць як знаўцы пеннага напою, гэтак і звычайныя гараджане. Акрамя агляду экспазыцыі (гісторыя піваварства, выстава форменных бутэлек і этыкетак) наведвальнікі змогуць пабываць на экскурсіі ў цэхах заводу, убачыць, як нараджаецца беларускае піва.

На заводзе асабліва адзначаюць, што ў музэі можна будзе дэгуставаць ўсе віды піва.

«Мы адкрыем музэй, мэтамі якога будзе выхаваньне культуры спажываньня піва, — анансавалі раней адкрыцьцё музэю у кіраўніцтве заводу. — І ня толькі піва „Аліварыі“, але і піва ў цэлым. Па-першае, мы сабралі шмат архіўных дакумэнтаў, таму што гісторыя „Аліварыі“ налічвае 150 гадоў, таму нам ёсьць чым падзяліцца. Па-другое, мы хацелі б праводзіць розныя навучальныя сэмінары для розных аўдыторыяў, напрыклад, журналістаў. Распавесьці, што такое піва, якая яго гісторыя, як яно вырабляецца».

Як раней перадавала БелаПАН, для будучага музэю сабраныя каля 100 экспанатаў — старадаўнія піўныя бутэлькі, бочачкі, фатаграфіі і сапраўдныя дакумэнты.

Музэй зьявіцца на месцы нядаўна зачыненага аднайменнага бару на вуліцы Багдановіча.

Культавы ў свой час піўны бар «Аліварыя» зараз звычайная піўнуха, дзе тусуецца «стрёмны» народзец з ваколіцаў. Але, час ад часу, туды можна завітаць — старыя сталы, якія пахнуць півам і рыбай, драўляныя вялікія лавы і, насамрэч, сьвежае піва. «Бровар» па 1950 і «Залатое» па 3560 за паўлітра.

Па мясьцінах баявога Славы. Мінігід па алькагольным Менску, 2009. Slaver

Піўны музэй яшчэ да крызысу марылі адчыніць і ў Гародні, піша «Твой стыль». Кошт праекту ацэньваўся тады ў 11 мільёнаў даляраў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0593 seconds.