Правал уступнай кампаніі ў вучэльні
У многіх менскіх вучэльнях, што афіцыйна цяпер завуцца прафэсійнымі ліцэямі, будзе працягнутая ўступная кампанія. На некаторых спэцыяльнасьцях не хапае абітурыентаў, а там, дзе абітурыенты знайшліся, добра здаць іспыты зь першага разу не атрымалася.
Гэтак праходзяць заняткі ў прафэсійным ліцэі №14
У камітэце па адукацыі Менскага гарвыканкама кажуць, што рашэньне працягнуць уступную кампанію да 1 верасьня прынятае з-за недастатковай колькасьці абітурыентаў у прафэсійных ліцэях. Прыём дакумэнтаў мусіў быць скончаны на 11 дзён раней.
Аднак вядома, што ў некаторых ліцэях абітурыенты завалілі ўступныя іспыты,
Як піша БелТА, сёлета найменш запатрабаванымі спэцыяльнасьцямі сталі прадзільшчык, муляр, мантажнік па ліфтах і электрычным пад’ёмнікам. А сярод спэцыяльнасьцяў, што даволі папулярныя ў абітурыентаў, лідзіруюць прафэсіі кіроўцы, сьлесара па рамонце аўтамабіляў, цырульніка, апэратара сувязі і касіра.