Інтэрнэт зьмяніў нашу памяць

Група амэрыканскіх навукоўцаў прыйшла да высновы, што масавае карыстаньне інтэрнэт-пашукавікамі і базамі дадзеных паўплывала на спосаб запамінаньня інфармацыі. Інтэрнэт ужо стаў асноўным зьнешнім сховішчам дадзеных, з-за чаго чалавек стаў думаць інакш.

Як піша The New York Times, цягам дасьледаваньня навукоўцы з Калюмбійскага ўнівэрсытэту правялі 4 экспэрымэнты з запамінаньнем. Паводле іх вынікаў атрымліваецца, што людзі значна лепш запамінаюць інфармацыю, якую самі ўносяць ў кампутар, калі лічаць, што пазьней яе будзе цяжка знайсьці. Тут людзі дзейнічаюць быццам студэнты, што запамінаюць найперш тое, што магчыма сустрэнецца ў тэстах.

Згодна з вынікамі іншага экспэрымэнту, людзі лепш запамінаюць не саму інфармацыю, а тое, у якой тэчцы на кампутары яна захоўваецца.

Вучоныя кажуць, што чалавечая памяць адаптуецца да новых тэхналёгій, і Інтэрнэт стаў для нас асноўным зьнешнім сховішчам інфармацыі. У выніку мы ўжо асабліва не напружваемся дзеля таго, каб запомніць той ці іншы факт: яго так ці інакш можна будзе адшукаць у Сеціве.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0587 seconds.