Каб вучыцца ў Акадэміі МУС, людзі гатовыя плаціць па $500

Упершыню за доўгі час у Акадэміі МУС, дзе рыхтуюць «элітныя» кадры беларускай міліцыі, адбудзецца набор на платнае аддзяленьне. Стаць юрыстам у пагонах абітурыентам, якія ня здолеюць трапіць на бясплатныя месцы, прапануюць за $496.

На платнае аддзяленьне Акадэміі МУС можна паступаць толькі на факультэт права, і толькі на завочнае. За суму ў эквіваленце $496 з маладога чалавека зробяць юрыста са спэцыялізацыяй у «Судова-пракурорска-сьледчай дзейнасьці». Сёлета набраць на платнае навучаньне плянуецца ажно 250 чалавек.

Зрэшты, каб паступіць на бясплатнае ў Акадэмію МУС, лоб на сямі пядзях не спатрэбіцца. Напрыклад, за дзень да сканчэньня прыёму заявак найлепшыя балы ў абітурыентаў завочнага не перавышалі лічбу ў 200. То бок пры сярэднім бале атэстату ў 6 школьнік для найлепшага выніку сярод паступаючых мусіў набраць па тэстах недзе 44 балы. Але ў большасьці абітурыентаў Акадэміі МУС вынікі нашмат горшыя.

На адну з самых папулярных спэцыяльнасьцяў Акадэміі Крымінальна-выканаўчага факультэту дакладна пройдуць студэнты, якія па тэстах атрымалі тройкі і двойкі: прахадны бал будзе, гледзячы па ўсім, у раёне 140 балаў. Тое ж і з факультэтам Міліцыі, самым масавым у Акадэміі.

Аднак конкурс на некаторыя спэцыяльнасьці Акадэміі складае каля 3 чалавек на месца.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0554 seconds.