Курсантам акадэміі міліцыі загадалі тэрмінова выдаліцца з vkontakte

Паводле зьвестак газэты «Народная Воля» курсантам акадэміі МУС загадалі тэрмінова выдаліць свае акаўнты ў сацыяльных сетках. Адміністрацыя плянуе правесьці праверку і адлічыць тых, хто не выканае загад.


Курсанты-міліцыянты ў суседняй Расеі — папулярная аватара ў беларускіх курсантаў акадэміі МУС

Адзін з курсантаў распавёў «НВ», што амаль усе яго аднагрупнікі маюць свае акаўнты ў facebook, "Вконтакте! і ў «Одноклассники» і прызвычаіліся абменьвацца рознай інфармацыяй, музычнымі файламі і заводзіць новых сяброў у віртуальным сьвеце. Яны абмяркоўваюць загад адміністрацыі паміж сабой і шукаюць спосабы застацца ў Сеціве.

На дадзены момант сайт Vkontakte.ru выдае такія дадзены па зарэгістраваных там курсантах Акадэміі МУС:

  • 754 стануць выпускнікамі ў 2012
  • 660 — ў 2013 годзе
  • 865 — у 2014 годзе,
  • 1208 — у 2015 годзе,
  • 1586 — у пазначылі, што скончаць Акадэмію МУС у 2016 годзе.

Такім чынам, у суме 5073 акаўнтаў курсантаў з розных факультэтаў, у тым ліку завочнага аддзяленьня акадэміі МУС, мусяць быць выдаленыя іх уладальнікамі.

Аднак істотную частку з гэтай лічбы складаюць фэйкавыя старонкі людзей, якія ня маюць дачыненьня да міліцыі, а відавочна пазначылі Акадэмію МУС як сваю навучальную установу дзеля сьцёбу. Ці падпішуць загад аб іх выключэньні з акадэміі МУС пакуль не вядома.

Уні Вера 17:18, 07/07/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0606 seconds.