Анастасія Шпакоўская зайграе ў the LOFT 2 ліпеня сольны канцэрт

Упершыню ў Менску Анастасія Шпакоўская, лідэрка і салістка гурта Naka, дасьць сольны канцэрт у кавярні the LOFT.


Naka на «Рок-каранацыі 2009, дзе Анастасія Шпакоўская атрымала тытул рок-князёўны

Выбух магутнай энэргетыкі, выразная эмацыйнасьць, драйв - жывыя выступленьні Анастасіі Шпакоўскай і яе каманды заўсёды рабілі вялікае ўражаньне на слухача, дазваляючы яму пачуць і ўбачыць менскі калектыў у яго аб'ёмным гучаньні і энэргетычным напаўненьні. Усе гэтыя характарыстыкі не абыдуць бокам і бліжэйшы выступ Анастасіі Шпакоўскай, які адбудзецца 2 ліпеня, даўшы старт гадовым канцэртам каманды. Далей гурт ў поўным складзе чакаюць у Маскве — 6 ліпеня Naka выступіць у маскоўскім клюбе China-town-cafe, і літаральна праз пару дзён — у Вялікім Завідава на найбуйнейшым расейскім фэстывалі «Нашествие».

У менскім жа сольніку прагучаць як нашумелыя кампазыцыі, так і новыя песьні.«Бяжы», «Собирайтесь», «Время», «Всех забрали», «BY YOU» - плеяду любімых дапоўняць навінкі «У баі» і «Пагоня».

  • Пачатак творчага вечара ў 19.00. 
  • Кошт квітка 30 000 (папярэдне) і 40 000 (у дзень канцэрту)
  • Замовіць квіткі можна па тэлефоне: +375 29 2680756 (МТС) і зарэзэрваваць on-line на сайце naka.by!
  • Адрас кафэ — г. Менск, вул. П. Броўкі, 22

10:14, 27/06/2011 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0572 seconds.