«Ляпіс Трубяцкой» праедзе з канцэртамі вакол Беларусі

«Ляпісы» працягваюць тур у падтрымку альбома «Весёлые картинкі». У бліжэйшы час адбудзецца адразу некалькі канцэртаў непадалёк ад межаў Беларусі.

Тур «Вясёлые картинкі» можа стаць самым маштабным ў гісторыі гурта «Ляпіс Трубяцкой». За тры месяцы калектыў даў каля пяцідзесяці канцэртаў, пабываўшы ў розных частках Расеі і Ўкраіны, зазірнуўшы ў Польшчу і Літву. Але гастрольны графік не становіцца менш напружаным.

У бліжэйшы час «Ляпісаў» можна будзе ўбачыць у шэрагу гарадоў непадалёк ад межаў Беларусі. У траўні іх чакаюць Смаленск (22) і Бранск (26), у чэрвені - Чарнігаў (5), Вільнюс (10) і Талін (11). Квіткі на некаторыя з гэтых выступленьняў можна набыць у Менску і Гомелі.

«Мы вырашылі адкрыць новы агульнаадукацыйны прадмет пад назвай музычная геаграфія і прысьвячаем свой чарговы выезд знакамітаму нарвэскаму падарожніку Туру Хэйэрдалу», — адзначыў Сяргей Міхалок.

Падрабязную інфармацыю аб будучых выступах і квітках можна знайьсці на афіцыйным сайце www.lyapis.com, а таксама афіцыйных старонках Вконтакте, Facebook і Twitter.

10:12, 19/05/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3878 seconds.