Улады Менску ня ведаюць, дзе знайсьці жытло для 42 000 студэнтаў

У Менску не хапае 50 тысячаў месцаў у студэнцкіх інтэрнатах, пры гэтым прапіяраны праект студэнцкай вёскі прынясе толькі 8 тысячаў новых месцаў. Мэр Менску прапануе вырашаць праблему студэнцкага жытла за грошы ўнівэрсытэтаў. Адначасова ён заявіў аб гатоўнасьці змагацца з наплывам мігрантаў зь іншых гарадоў.

Улады прызналі, што студэнцкай вёскай, якую ўжо 5 гадоў будуць у Малінаўцы, праблему жытла для студэнтаў ня вырашыць. Паводле словаў мэра Менску Мікалая Ладуцькі, у студвёсцы пабудуюць інтэрнатаў значна меней, чым трэба.

«Будзе выведзена з абароту каля тысячы месцаў [інтэрнэту БДУ на Нямізе — на яго месцы пабудуюць гатэль], але мы іх папоўнім за кошт студэнцкай вёскі, хоць яна і не вырашае ўсе пытаньні — трэба 50 тыс. месцаў», — заявіў Ладуцька, перадае БелТА.

«Мы ўнесьлі прапанову аб прыцягненьні ВНУ ільготных крэдытаў для будаўніцтва інтэрнатаў. Гэта дазволіць палепшыць умовы пражываньня студэнтаў і прыцягнуць больш замежнікаў да нас на вучобу», — растлумачыў кіраўнік Менгарвыканкаму.

А пакуль крэдытаў няма, выкладчыкі БДТУ прапануюць «ушчыльняць» студэнтаў ва ўжо існых інтэрнатах, а таксама будаваць камэрцыйныя інтэрнаты.

Праблема студэнцкага жытла пагражае стаць крытычнай ужо ў верасьні гэтага году, калі шмат студэнтаў будуць выселеныя з-за падрыхтоўкі інтэрнатаў да чэмпіянату сьвету па хакеі, што адбудзецца толькі ў 2014 годзе. Да гэтага часу многім студэнтам наўрад ці варта разьлічваць па вольны пакой.

Таксама мэр Ладуцька зьбіраецца стрымліваць міграцыю ў сталіцу, «каб менчукам камфортна жылося ў родным горадзе, і не было праблем, звязаных з перанаселенасьсю». Кожны год у Менск мігруе 13–14 тыс. чалавек, за 10 гадоў сюды пераехала на пастаяннае жыхарства 160 тыс. чалавек зь іншых населеных пунктаў краіны. Якім чынам мэр зьбіраецца перамагчы звычайную для эўрапейскіх краін урабіназцыю, ён паклуь не тлумачыць.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0653 seconds.