Мэдыюм Турніра дваравых футбольных каманд

Дваравыя футбалісты з 8 гарадоў Беларусі ўжо прынялі ўдзел у Турніры. Такім чынам мінула палова Турніра Пасыянарыяў-2011. Гэта 45 дваравых каманд і болей 350 гульцоў. Як гэта было ў мінулую суботу — глядзім і чытаем у чарговым аглядзе.

У турніры ўжо ўзялі ўдзел Менск, Барысаў, Баранавічы, Бабруйск, Клецк, Вілейка, Жодзіна, Маладзечна. Праз турніры ўдзельнікі даведаліся пра Міхала Вітушку, Дзеда Талаша, Канстанціна Астрожскага, Давыда Гарадзенскага.

У мінулую суботу 30 красавіка прайшло два адборачныя туры, дзе вызначыліся яшчэ дзьве каманды на рэспубліканскі фінал.

У Барысаве ля кінатэатру «Кастрычнік» сабраліся 10 футбольных дваравых камандаў. У турніры ўдзельнічалі гульцы ня толькі з Барысаву, але й з Жодзіна і Перасад. Гэты турнір быў прысьвечаны змагару з крыжакамі Давыду Гарадзенскаму. Права на ўдзел у выніковых гульнях сэзону выйграла каманда «Вікінгі».

Яшчэ 7 камандаў прыняло ўдзел у адборачным туры ў Бабруйску. Узброеных мячам гульцоў можна было параўнаць з войскам гетмана Канстанціна Астрожскага, якому быў прысьвечаны турнір. Бруд і дождж байцу не перашкода: хлопцы адчайна ганялі мяч, да бойкі не дайшло. Перамога вырашылася праз пэнальці і. ФК «Меркурый».

А 7 траўня пройдзе другі адборачны этап па Менску. На чарзе Берасьце, Віцебск і Магілёў.

Турніры дваравых камандаў ладзяцца супольнасьцю Zabej з 2006 году. Арганізатары спрабуюць разьвіваць ня толькі футбол як такавы, але й актыўную жыцьцёвую пазыцыю. Кожны адборачны тур прысьвячаецца герою з гісторыі Беларусі. Правілы турніру і заяўку на ўдзел можна знайсьці на сайце супольнасьці. 

14:50, 04/05/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0583 seconds.