Бясплатныя экскурсіі ў Менску: «Фэст экскурсаводаў» запрашае

З 27 красавіка па 1 траўня ў межах сьвяткаваньня Міжнароднага дня помнікаў і мясьцінаў, які штогод адзначаецца ва ўсім сьвеце 18 красавіка, у Беларусі пройдзе «Фэст экскурсаводаў». У Менску заплянавана болей за 30 бясплатных экскурсій.


Photo Wizardist/wikipedia.org

Фэст павінен быў адбыцца 15–17 красавіка, але з-за драматычных падзей у менскім мэтро быў перанесены. І вось зараз арганізатары запрашаюць усіх жадаючых узяць у ім удзел.

«Фэст экскурсаводаў» разьлічаны перш за ўсё на тых людзей, што кожны дзень, ідучы на працу ці заняткі, праходзяць міма ўнікальных помнікаў архітэктуры і нават не здагадваюцца пра гэта. Экскурсіі ў гэтыя дні правядуць як прафэсійныя экскурсаводы, гэтак і выкладчыкі гісторыі, краязнаўцы, настаўнікі. Яны падзеляцца сваімі ведамі з усімі, хто неабыякавы да гісторыі свайго дома, вуліцы і гораду.

Фэст пройдзе ў многіх гарадах краіны, але найбольшая колькасьць экскурсій будзе прысьвечаная сталіцы. Прапановы вельмі разнастайныя: ад наведваньня «татарскага» ці «трактарнага» Менску да «Экскурсіі па зорным небе» для самых рамантычных асобаў.

Падрабязьней сьпіс экскурсій глядзіце на сайце «Турызму і адпачынку».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0065 seconds.