Студэнтаў бясплатна пусьцяць на выставу TIBO-2011

Сёлета студэнты і школьнікі змогуць бясплатна патрапіць на традыцыйную беларускую тэлекамунікацыйную выставу TIBO-2011. Для гэтага трэба будзе аформіць электронны білет і заверыць яго пячаткай унівэрсытэту.

З 26 па 29 красавіка ў Менску пройдзе тэлекамунікацыйная выстава TIBO-2011, дзе традыцыйна выстаўляюцца распрацоўкі ў галіне інфармацыйных тэхналёгій беларускіх і замежных кампаній. Напрыклад, Белтэлекам зьбіраецца прэзэнтаваць новы сэрвіс прагляду фільмаў у фармаце 3D, а таксама доступу да Сеціва з хуткасьцю 20 Мбіт/с.

Студэнты і школьнікі могуць атрымаць квіток на выставу бясплатна. Для гэтага трэба запоўніць і раздрукаваць электронны квіток, пасьля чаго заверыць яго пячаткай у дэканаце.

Зрэшты, кошты на ўваходны квіток на TIBO-2011 традыцыйна невысокія: ад 5 да 10 тысячаў рублёў у залежнасьці ад даты.

Калі: 26–29.04.2011
Дзе: Футбольны манеж, Менск, праспэкт Пераможцаў 20/2.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0586 seconds.