Хуткасны Інтэрнэт у кожную вёску да 2016 году

Белтэлекам абяцае правесьці шырокапалосны Інтэрнэт у кожную беларускую вёску да 2016 году. Такое патрабаваньне маецца ў праграме паскоранага разьвіцьця паслуг у сфэры інфармацыйна-камунікацыйных тэхналёгій, што была зацьверджаная ўрадам.

Нацыянальная праграма у сфэры інфармацыйна-камунікацыйных тэхналёгій разьлічаная да 2015 году і запатрабуе каля 1 мільёну даляраў. Большую частку прафінансуе так і не прададзены камунікацыйны манапаліст «Белтэлекам». Ён жа ў асноўным зоймецца правядзеньнем хуткаснага Інтэрнэту ў вёскі:

«Сёньня доступ у Інтэрнэт маюць жыхары ня толькі абласных цэнтраў, гарадоў, але і ўсіх аграгарадкоў. Магчыма, хуткасьць яго не такая высокая, аднак для адукацыі і атрыманьня дзяржпаслугаў гэтых хуткасьцяў дастаткова», — лічаць у Міністэрстве сувязі.

У склад праграмы ўваходзіць падпраграмы «Электронны урад», інфармацыйнай бясьпекі, а таксама падпраграмы ў галіне электроннай адукацыі і аховы здароўя, перадае БелТА.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1695 seconds.