ЭГУ запрашае беларускіх студэнтаў на канфэрэнцыю

Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт праводзіць штогадовую студэнцкую навуковую канфэрэнцыю, прысьвечаную сучасным праблемам грамадзтва, культуры і палітыкі ў эўрапейскім вымярэньні. Унівэрсытэт пакрывае візавыя і дарожныя выдаткі, а таксама забясьпечвае пражываньне.

У штогадовай канфэрэнцыі ЭГУ 13 — 15 траўня 2011 году могуць браць удзел студэнты любых беларускіх ВНУ усіх формаў навучаньня. Для ўдзелу неабходна выбраць сэкцыю, на якой будзе прадстаўленая праца, а таксама падаць яе тэзісы.

Мяркуецца праца наступных сэкцыях:

  • Міжнароднае і эўрапейскае права ў фарміраваньні правапарадку краін Усходняй Эўропы;
  • Тэндэнцыі разьвіцьця нацыянальнага права ў краінах Усходняй Эўропы;
  • Беларусь і эўрапейская ідэнтычнасьць;
  • Турызм у XXI ст.: навакольнае асяродзьдзе, спадчына, ідэнтычнасьць і глябалізацыя;
  • Праблемы інтэрпрэтацыі гістарычнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага;
  • На шляху да незалежнай Беларусі: праблемы станаўленьня беларускай нацыі і дзяржаўнасьці;
  • Гісторыя штодзённасьці Беларусі;
  • Мэдыякультура: аналіз, інтэрпрэтацыя, крытыка;
  • Гендэрныя дасьледаваньні: ад тэорыі да практыкі;
  • Сучасныя сацыяльна-палітычныя працэсы ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе;
  • Віртуальны ўнівэрсытэт: праблемы дыстанцыйнай адукацыі;
  • Вобразы сучаснасьці ў мастацтве;
  • Свабода, кантроль і салідарнасьць у эпоху глябалізацыі;
  • Крэатыўныя практыкі ў гарадзкой прасторы.

Працоўныя мовы канфэрэнцыі: беларуская, расейская, ангельская. Па выніках канфэрэнцыі плянуецца выданьне зборніка навуковых прац; найбольш цікавыя даклады будуць адзначаныя дыплёмамі ЭГУ.

Для ўдзелу ў канфэрэнцыі неабходна да 14 красавіка даслаць заяўку і тэзісы (кароткі зьмест даклада) па электроннай адрэсе: studentconference@ehu.lt. Для ўдзельнікаў, якім неабходная віза, тэрмін падачы заяўкі і тэзісаў да 28 сакавіка.

ЭГУ аказвае візавую падтрымку ўдзельнікам, арганізуе пражываньне ў Вільні, удзельнікам зь Беларусі будзе выплачаны грант на дарожныя выдаткі ў памеры 15 эўра.

Падрабязьней пра канфэрэнцыю.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0596 seconds.