«Я верю» — новая песьня гурта «Ляпіс Трубяцкой»

Гурт «Ляпіс Трубяцкой» прэзэнтаваў публіцы новую песьню «Я верю». Яна увойдзе ў новы альбом «Весёлые картинки», рэліз якога заплянаваны на 11 сакавіка. У прыпеве гэтай кампазыцыі ёсьць такія словы: «Я верю в Иисуса Христа, я верю в Гаутаму Будду, я верю в прарока Мухамеда... ». Акрамя таго, у песьні «Я верю» згадваюцца Крышна, Тор, Джа і яшчэ цэлы шэраг багоў розных эпох і кантынэнтаў.

Ляпис Трубецкой - “Я верю” (спампаваць)

Гурт «Ляпіс Трубяцкой» прэзэнтаваў публіцы новую песьню «Я веру». Яна увойдзе ў новы альбом «Весёлые картинки», рэліз якога заплянаваны на 11 сакавіка. У прыпеве гэтай кампазыцыі ёсьць такія словы: «Я веру ў Ісуса Хрыста, я веру ў Гаўтаму Буду, я веру ў прарока Мухамада... ». Акрамя таго, у песьні «Я веру» згадваюцца Крышна, Тор, Джа і яшчэ цэлы шэраг багоў розных эпох і кантынэнтаў.

«Мультыканфэсійнасьць» новага трэку пракамэнтаваў лідар «Ляпісаў» Сяргей Міхалок:

— Усё, што датычыць рэлігіі, веры, у нас альбо абрастае патрыярхальным патасам, альбо людзі пра гэта увогуле імкнуцца не гаварыць: аднекваюцца, аджартоўваюцца, хіхікаюць... Таму мне і захацелася зрабіць песьню, прысьвечаную гэтай складанай і нават, я б сказаў, далікатнай тэме. Прычым такую поп-песеньку, у зразумелым і даступным для усіх троххвілінным фармаце.

Магчыма, людзям, якія сур'ёзна цікавяцца філязофіяй, эзатэрыкай, містыкай, яна падасца прымітыўнай, але ў мяне не было жаданьня занурацца ў тэалягічныя нюансы. Я проста хацеў зрабіць песьню, у якой бы даступна і ясна, ледзь не ў духу дзіцячых лічылак, гаварылася пра тое, як я уяўляю сабе уладкаваньне Сусьвету.

Я упэўнены, што кожны народ і кожны чалавек нясе ў сабе часьцінку нейкай сакральнай ісьціны, усё роўна, адукаваны гэта чалавек ці непісьменны, злы ці добры, прэзыдэнт або шахцёр, рэлігійны дзеяч або атэіст. І толькі прыслухоўваючыся адно да аднаго, толькі разам, у салідарнасьці, сяброўстве і узаемнай павазе мы можам паспрабаваць хаця б на крок наблізіцца да боскай задумы. Гэта вельмі сур'ёзная рэч, і я ў гэта веру.

А калі мы будзем па-ранейшаму знаходзіць заганы ў веры іншых людзей, у іх маральна-этычных прынцыпах, у колеры скуры, у разрэзе вачэй, калі мы будзем будаваць узаемаадносіны на аснове гвалту, то працягнем аддаляцца ад ідэалаў, у тым ліку і рэлігійных, якім на словах служым.

Пры гэтым Міхалок не хоча, каб яго успрымалі як наваяўленага прапаведніка, «рок-зорку ў сутане»:

— Я — вакаліст гурта «Ляпіс Трубяцкой», а ў любым нашым творы ёсьць доля іроніі. Я нават са сваіх уласных перакананьняў заўсёды гатовы пасьмяяцца, бо чалавечыя погляды - гэта струмень, рака.

Яны зьменлівыя, таму што эвалюцыя чалавека, які мысьліць, грунтуецца на сумневах, а не на перакананьнях. А людзі з цьвёрдымі, выразнымі, раз і назаўсёды сфармаванымі перакананьнямі - палітычнымі, рэлігійнымі - якраз яны і выбухаюць у аэрапортах.

Конкурс "Будзьма свабоднымі!"

Паслухайце новую песьню гурта "Ляпіс Трубяцкой" "Я веру" і стварыце візуальны прадукт па яе матывах (гэта можа быць відэа, фота, анімацыя, графіка, жывапіс, калаж, дэматыватар - усё, што падыходзіць для рэтрансьляцыі з манітора ці экрана).

Сябрамі журы, у якое увойдуць прадстаўнікі гурта «Ляпіс Трубяцкой» і каманды «Будзьма разам!», у першую чаргу будзе ацэньвацца творчая ідэя кожнай працы. 10 фіналістаў конкурсу атрымаюць падарункі з аўтографамі ад гурта «Ляпіс Трубяцкой», а таксама па два квіткі на любы з канцэртаў туру «Вясёлыя карцінкі» (гл. графік ніжэй). Найлепшыя працы або іх фрагмэнты будуць выкарыстаныя ў відэаінсталяцыі падчас туру.

Ну а галоўным прызам конкурсу будзе паездка на прэзэнтацыю альбома «Веселые картинки» ў Маскву, Санкт-Пецярбург ці Менск. Пераможцу будзе аплачаная дарога туды і назад з любога пункту СНД, пражываньне ў Маскве, Піцеры ці Менску, а таксама уручаны VIP-квіток на канцэрт "Ляпісаў".

Працы прымаюцца да 25 лютага па адрасе: lyapis@budzma.org з пазнакай "Будзь свабодным!". (Просьба указваць сваё імя або псэўданім, узрост, паштовы адрас і нумар мабільнага тэлефона).

Аб'ём дасланага файла не павінен перавышаць 25 Мб.

Тур «Весёлые картинки»

  • 10 лютага - Ліда, Беларусь. "РДК"
  • 11 лютага - Гродна, Беларусь. "Парлямэн"
  • 12 лютага - Брэст, Беларусь. "ДК прафсаюзаў"
  • 13 лютага - Віцебск, Беларусь. "Энэргія"
  • 16 лютага - Баранавічы, Беларусь. "ГДК"
  • 18 лютага - Кіеў, Украіна. "Бинго"
  • 19 лютага - Сімфэропаль, Украіна. "Витамин"
  • 20 лютага - Адэса, Украіна. "Сады победы"
  • 22 лютага - Днепрапятроўск, Украіна. "Тайм-аут"
  • 23 лютага - Луганск, Украіна. "Colosseum"
  • 25 лютага - Запарожжа, Украіна. "Zimaproject"
  • 26 лютага - Данецк, Украіна. "Liverpool"
  • 27 лютага - Харкаў, Украіна. "Жара"
  • 28 лютага - Нікалаеў, Украіна. "Ильлюзионъ"
  • 4 сакавіка - Магілёў, Беларусь. "Ліга"
  • 5 сакавіка - Масква, Расія. "Олимпийский". Фэстываль "Чартова Дюжина"
  • 6 сакавіка - Санкт-Пецярбург, Расія. "Юбилейный". Фэстываль "Чартова Дюжина"
  • 7 сакавіка - Яраслаўль, Расія. "Авангард"
  • 8 сакавіка - Цвер, Расія. "От заката до рассвета"
  • 11 сакавіка - Масква, Расія. "A2"
  • 13 сакавіка - Гомель, Беларусь. Лёгкаатлетычны манэ "Дынама"
  • 18 сакавіка - Санкт-Пецярбург, Расія. "Главclub"
  • 30 сакавіка - Варшава, Польшча. "Stodola"
  • 1 красавіка - Мінск, Беларусь. "Рэактар"
  • 2 красавіка - Мінск, Беларусь. "Рэактар"

Квіткі на канцэрты ў Мінску: 55 тыс. (толькі танцпляц).

Даведка: (017) 288 61 60. У продажы з 15 лютага.

19:34, 01/02/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0604 seconds.