Дзе яна, дэмакратыя?
Часопіс The Economist высьветліў, дзе у сьвеце жыве дэмакратыя, а дзе яе не хапае. Горш з дэмакратыяй стала амаль паўсюль: аналітыкі адзначаюць, што ў сьвеце пачалася «дэмакратычная рэцэсія». На фоне іншых Беларусь выглядае яшчэ ня так дрэнна — 130 месца па дэмакратычнасьці cа 167.
Паводле рэйтынгу, толькі 12.3% насельніцтва сьвету жывуць у дэмакратычных краінах — такіх дзяржаў налічылі толькі 26. У краінах з аўтарытарнымі рэжымамі жыве як мінімум кожны трэці чалавек — аўтарытарныя мадэлі пануюць ў 55 краінах. Агулам брытанскія дасьледчыкі вылучылі 4 тыпы рэжымаў: поўная дэмакратыя, недастатковая дэмакратыя, гібрыдны рэжым, аўтарытарны рэжым.
А цяпер здагадайцеся, у якую катэгорыю трапіла Беларусь. Што да іншых краін, то ў дэмакратыі пашэнціла жыць Скандынавам, насельнікам Новыя Зэляндыі, Маўрыкія, Уругваю і нават Коста-Рыкі.
Наша тусоўка: Беларусь і бліжэйшыя да яе краіны ў рэйтынгу «Індэкс дэмакратыі краін свету»
Цікава, што ў гэтым годзе Францыя, Італія, Грэцыя і Славенія перайшлі з катэгорыі краін з «поўнай дэмакратыяй» ў катэгорыю зь «недастатковай дэмакратыяй».
У тэксьце адзначаецца агульная тэндэнцыя да запаволеньня дэмакратычных працэсаў у сьвеце. Глябальны эканамічны крызыс абвастрыў палітычныя супярэчнасьці, асабліва ў Эўропе, а таксама ўзмацніў аўтарытарныя рэжымы па ўсім свеце. Шматгадовая сусветная тэндэнцыя дэмакратызацыі, якая пачалася ў 1974 годзе, цяпер спынілася і зараз назіраецца так званая «дэмакратычная рэцэсія».
Асабліва сумныя зьвесткі прыходзяць з краін СНД і Афрыцы. На Чорным кантынэнце, напрыклад, дэмакратызацыя спынілася цалкам, у Лацінскай Амэрыцы пачалі паўставаць сумнеўныя папулісцкія рухі з псэўдадэмакратычнымі лёзунгамі. У разьвітых краінах Захаду скараціўся ўдзел насельніцтва ў палітычным жыцьці — двайныя стандарты ў зьнешняй палітыцы і наступ на грамадзянскія свабоды прыводзяць да расчараваньня ў дэмакратычным працэсе.
The Economist Intelligence Unit — аналітычнае падраздзяленне брытанскага часопіса The Economist штогод прадстаўляе свой «Індэкс дэмакратыі краін свету». Заснаваны рэйтынг на пяці ключавых паказчыках «дэмакратычнасці»: выбарчы працэс і плюралізм, дзейнасьць ураду, палітычны ўдзел, палітычная культура, грамадзянскія свабоды.
Дык дзе ж Беларусь?
Беларусь заняла ў рэйтынгу 130 месца і выглядае «цьвёрдым сераднячком» сярод аўтарытарных рэжымаў. Да Паўночнай Карэі (167 месца) яшчэ далекавата, але вось да Анголы ці