«Грай» — музычная паштоўка для ўсіх беларусаў сьвету ад «Ляпіса Трубяцкога»

Гурт «Ляпіс Трубяцкой» вырашыў павіншаваць беларусаў усяго сьвету з Калядамі і Новым годам музычнай паштоўкай — беларускамоўнай песьняй «Грай» з новага альбому, які цяпер рыхтуецца.


«Напярэдадні чароўнага сьвята мы вырашылі выпусьціць песьню на беларускай мове, у якой хочам падарыць усім беларусам адчуваньне вясны і сьвяточных цудаў, а таксама падтрымаць іх веру ў сьветлую будучыню, пазытыў і непазьбежную перамогу дабра над любымі казачнымі пачварамі, — тлумачыць Сяргей Міхалок. — Мы прапануем беларусам, якія жывуць у розных кутках зямнога шара, устаць ў карагод, прасьпяваць гэту песьню хорам і вярнуць у нашы шэрагі веру ў сяброўства, братэрства і любоў».

«Грай» — першы беларускамоўны сынгл з будучага альбому «Ляпісаў», праца над якім ужо амаль завершаная. Як прызнаўся нядаўна Сяргей Міхалок, новы дыск павінен разбурыць стэрэатып аб тым, што «Ляпісы» — гэта ска-панк-група. Выхад альбому заплянаваны на сакавік 2011г.

Спампаваць песьню «Грай» можна тут

11:39, 29/12/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0639 seconds.