Імя чалавека нясе як ніколі шмат карыснай інфармацыі + ТОП-5 папулярных імён нованароджаных
Дзіцячыя імёны могуць распавесьці аб бацьках як ніколі раней шмат цікавага. Гэту асаблівасьць заўважылі навукоўцы, якія праверылі, як густы і каштоўнасьці бацькоў уплываюць на выбар імені дзіцяці. Таксама навукоўцы адзначаюць павялічыўшыся ўплыў сацыяльных сетак на дзіцячыя імёны.
Найбольш папулярныя імёны нованароджаных у ЗША за апошняе стагодзьдзе
Справа ў тым, што імёнаў сёньня стала вельмі і вельмі шмат. «Мы знаходзімся ў сярэдзіне рэвалюцыі, — кажа Лаўра Ватэнберг, стваральніца сайта BabyNameWizard.com. — Бацькі сталі больш задумвацца аб самабытнасьці».
Спадарыня Ватэнберг адзначае, што ў 1950-х дваццаць пяць найбольш распаўсюджаных у ЗША імёнаў сярод хлопчыкаў і паўсотні — сярод дзяўчынак даваліся палове нованароджаных. Цяпер, як піша сайт Livescience сытуацыя значна зьмянілася і найбольш папулярнае хлапечае імя носіць толькі кожны соты нованароджаны.
Паводле навукоўцаў, калі вы, напрыклад, сустрэнеце прыгожую незнаёмку Машу сёньня, то па аднаму яе імені зможаце атрымаць больш інфармацыі пра яе сацыяльны статус, чым 50 гадоў таму.
Джын Твэндж, прафэсар псыхалёгіі Ўнівэрсытэту Сан-Дыега і аўтар кнігі «Эпідэмія Нарцысцызму: Жыцьцё ў эпоху найменьняў», лічыць, што мода на ўнікальныя імёны сьведчыць аб імкненьні да індывідуалізму. Таму бацькі, што занадта доўга (па старых мерках) разважаюць над імем дзіцяці, проста адаптуюцца да новых абставінаў.
Інтэрнэт і сацыяльныя сеткі — частка гэтых абставінаў. Па-першае, магчымасьць нязмушаных зносінаў з усім сьветам істотна пашырае запас магчымых імёнаў. Па-другое, фэномэн нікаў, кожны зь якіх павінен быць непаўторным, яшчэ раз нагадвае ўсім і кожнаму аб неабходнасьці быць унікальным.
Таму цяпер бацькі пачалі яшчэ больш імкнуцца да індывідуальнасьці, у тым ліку і ў пытаньні імёнаў сваіх дзяцей. Цяпер бацькі ў нежаданьні зьліцца з натоўпам уважліва ўглядаюцца ў статыстыку найбольш папулярных дзіцячых імёнаў і… выбіраюць найменш распаўсюджаныя: «ніхто ня хоча быць першым».
ТОП-5 папулярных імёнаў у розных краінах
Беларусь (2008)
Самымi папулярнымi ў нас хлапчуковымi iмёнамi ў 2008 годзе былi Андрэй, Мiкiта, Iван, Уладзiслаў, Iльля. Нованароджаных дзяўчатак найчасьцей тады называлi Ганнай, Настасьсяй, Марыяй, Лiзаветай, Палiнай.
Рэйтынг самых рэдкiх дзiцячых iмён 2008 года ўзначалiлi Парамон, Тэадор, Сава, Iлiян, Арсен, Адэлiя, Мiла, Нэлi, Адэлаiда, Элеанора.
ЗША (2010)
- Сафія, Хло, Лілі
- Айдэн, Лёган, Ліям
Украіна (2008)
- Анастасія, Аліна, Дар’я, Кацярына, Марыя
- Аляксандр, Данііл, Максым, Уладзіслаў, Нікіта
Нямеччына (2008)
- Ханна, Леёні, Лена
- Леон, Лукас, Лука
Расея (2008)
- Анастасія, Марыя, Дар’я, Анна, Елізавета
- Аляксандр, Максым, Іван, Арцём, Дзьмітрый