Сеткавыя СМІ могуць быць зарэгістраваныя з наступнага году

Міністар інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі заявіў, што рыхтуецца пастанова ўраду аб рэгістрацыі інтэрнэт-СМІ. А пакуль, паводле міністра, беларускіх сеціўных СМІ не існуе.


Міністар інфармацыі Алег Праляскоўскі (у цэнтры) ў час канфэрэнцыі. Фота БелТА

«Пакуль афіцыйна інтэрнэт-СМІ — гэта ня сродкі масавай інфармацыі. Гэта блогеры, магчыма, але пакуль не журналісты», — заявіў Праляскоўскі падчас онлайн-канфэрэнцыі на сайце БелТА.

«Вырашыць пытаньне» па пераафармленьні блогераў у журналістаў Праляскоўскі абяцае ў наступным годзе.

Нагадаем, паводле дзейнай рэдакцыі закону аб СМІ тыя выданьні, што працуюць выключна ў Інтэрнэце, ня могуць атрымаць статус сродкаў масавай інфармацыі. З-за гэтага рэдакцыі такіх СМІ ня могуць, напрыклад, унармаваць працу з рэклямай і атрымаць рэдакцыйныя пасьведчаньні.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0582 seconds.