Новы альбом «Ляпісаў» выйдзе ўвесну 2011 года

Па словах Сяргея Міхалка, сынгл «Священный огонь» — гэта свайго кшталту «візытная картка» новага альбому «Ляписов», які выйдзе ўвесну 2011 году. Міхалок лічыць, што новы дыск парушыць стэрэатып аб «Ляпісе Трубяцкім» як аб ска-панк-гурце, які стварыўся за апошнія некалькі год.

У ліку першых водгукаў слухачоў на сынгл «Священный огонь» былі і такія: «А куда падзеліся дудкі? Гэта ж фірмовая фішка «Ляпісаў», але ні на адной новай песьні іх ня чутно!". Аказалася, што музыканты пашлі на такі экспэрымэнт сьвядома.

«У апошні час за «Ляпісамі» замацавалася рэпутацыя ска-панк-групы, але гэта няправільна, — сьцявярджае Міхалок. – Так, мы любім ска і ска-панк, але пры гэтым слухаем і шмат іншай музыкі, зусім іншай. Я, напрыклад, вельмі люблю праекты Джоша Хома: Queens of the Stone Age, Eagles of Death Metal, люблю тое, што робіць Джэк Уайт: The White Stripes, The Raconteurs, The Dead Weather, люблю Пітэра Гэбріэла, ну і г.д. І з сваёй творчасьці мы таксама зусім не замыкаемся на ска-панку. Як мне здаецца, гэта павінна быць зразумела па сынглу «Священный огонь», дзе, напрыклад, практычна не выкарыстоўваюцца духавыя. І гэта будзе зразумела па нашым наступным альбоме, які выйдзе ўвесну».

Сынгл «Священный огонь», які выйшаў днямі, «Ляпісы» прысьвяцілі памяці лідара гурта «Комитет Охраны Тепла». Спампаваць усе трэкі зь яго можна традыцыйна бясплатна. А таксама ахвяраваўшы любую суму. На дадзены момант прыхільнікі ахвяравалі ўжо 600 даляраў. «Ляпіс Трубяцкой» паабяцаў перадаць усе сабраныя за сынгл грошы ўдаве лідара гурта «Комитет Охраны Тепла».

vojur 15:35, 11/11/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0081 seconds.