Праз два месяцы ў Інтэрнэт выйдзе двухмільярдны юзэр

Да канца 2010 году колькасьць карыстальнікаў Інтэрнэту дасягне 2 мільярдаў. Гэта значыць, што каля 30% насельніцтва Зямлі стануць інтэрнэт-карыстальнікамі.

2010 год ужо прынёс новых 226 мільёнаў інтэрнэт-юзэраў, у тым ліку 162 мільёны чалавек сталі карыстацца Сецівам у разьвіваючыхся краінах. Як адзначаецца ў дакладзе Міжнароднага зьвязу электрасувязі, у разьвітых краінах адсотак інтэрнэтчыкаў значна вышэйшы. Там толькі 29% насельніцтва інтэрнэтам не карыстаецца.

Агулам колькасьць карыстальнікаў моцна залежыць ад рэгіёну. Так, 2 з 3 жыхароў Эўропы зараз у он-лайне. А ёсьць такія месцы, як Афрыка, ці Азія, дзе толькі кожны пяты ці нават дзесяты жыхар мае доступ да сусьветнага павуціньня.

Насельніцва Зямлі складае цяпер болей за 6 мільярдаў чалавек. Атрымліваецца, што каля 30% насельніцтва Зямлі да канца году будуць карыстацца Інтэрнэтам. І мінімум кожны чацьвёрты юзэр будзе мець акаўнт на Facebook (ужо ўлетку гэтай сацыяльнай сеткай карысталіся болей за 500 мільёнаў чалавек).

Паводле дадзеных Міністэрства сувязі Беларусі, болей за 51% насельніцтва краіны, старэйшага за 9 гадоў, карыстаецца Інтэрнэтам.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0046 seconds.