Някляеў арганізаваў стыпэндыю для ЭГУшнікаў

Паэт і кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімір Някляеў паабяцаў вярнуць Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт на радзіму ў выпадку выбраньня. А пакуль тое не адбылося, арганізаваў выплату гадавой стыпэндыі лепшаму студэнту-эсэісту.


У час сустрэчы паэт не абмежаваўся перавыбарчай праграмай і зачытаў некалькі ўласных верашаў. Фота ehu.lt

«Каб усё супала — і любоў да Радзімы, і каханьне Радзімы да вас», — заявіў прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі ў Вільні падчас сустрэчы са студэнтамі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, які ў 2004 быў зачынены ў Менску.

Па словах Някляева, адукацыя зьяўляецца адным з прыярытэтаў яго перадвыбарнай праграмы.


Аляксандр Фядута, Уладзімір Някляеў і рэктар ЭГУ Анатоль Міхайлаў. Фота ehu.lt

Таксама ў час візыту адбылася сустрэча з кіраўніцтвам ЭГУ, у ходзе якой бакі падпісалі пагадненьне аб стварэньні стыпэндыі імя Міхаіла Стральцова — беларускага пісьменьніка, паэта і журналіста. Стыпэндыя будзе надавацца студэнту дзённага аддзяленьня ЭГУ на аснове конкурсу эсэ на тэматыку «Беларусь». Аўтар лепшай працы атрымае стыпэндыю тэрмінам на адзін год. Агульны тэрмін дзеяньня пагадненьня — 5 гадоў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0596 seconds.