Палітычна актыўныя людзі пацеюць мацней
Сьмелае дасьледаваньне навукоўцаў выявіла, што чым болей чалавек актыўны ў палітыцы, ты мацней ён пацее. Некаторыя палітычна актыўныя грамадзяне могуць вылучаць у два разы поту болей, чым звычайны чалавек.
Дзіўную сувязь адкрыў Майкл Грушчынскі, які працуе ва ўнівэрсытэце Нябраскі. Ён з калегамі пацікавіўся ў паўсотні добраахвотнікаў пра ступень іх палітычнай актыўнасьці. Гэтае паняцьце навукоўцы вызначылі як рэгулярнасьць удзелу ў выбарах і кантактаў з чыноўнікамі. Пра дасьледаваньне піша NewScientist.
Пасьля бязьлітасныя жрацы навукі пачалі прапускаць праз скуру ўдзельнікаў экспэрымэнту невялікі ток, пакуль тыя разглядалі малюнкі з сонечнымі захадамі, цудоўнымі жывёламі і кулачнымі баямі. Вядома, што такія выявы выклікаюць павышанае потавыдзяленьне.
Высьветлілася, што актыўныя ўдзельнікі палітычнага працэсу пакрываліся потам у два разы мацней. Цікава, што патлівасьць сапраўды гэтак жа адлюстроўвае ступень ўцягнутасьці індывіда ў палітычнае жыцьцё, як і ўзровень адукацыі, — даволі сьмелы вывад у гэтай галіне дасьледаваньняў.
Але дакладна патлумачыць, чаму ступень патлівасьці вышэй у палітычна актыўных, навукоўцы пакуль няздольныя. Як мяркуюць дасьледчыкі, у аснове палітычных поглядаў могуць ляжаць біялягічны, а мо і генэтычныя прычыны.