Квіткі на фэст Glastonbury распрадалі за 4 гадзіны
Квіткі на брытанскі музычны фэст Glastonbury, які пройдзе ўлетку 2011 года, былі распрададзеныя за 4 гадзіны праз тэлефон і інтэрнэт.
Photo boston.com
Як піша Guardian, сайт фэстывалю прынёс прабачэньні тым, хто застаўся без квіткоў, спасылаючыся на тэхнічныя цяжкасьці і занадта вялікі наплыў пакупнікоў. У мінулым годзе на распродаж ўсіх білетаў сышло 12 гадзін, і ніхто не чакаў такога рэзкага ўсплёску попыту.
Для таго, каб набыць квіток (ня болей за 8 квіткоў у адны рукі), неабходна было да мінулай нядзелі зарэгістравацца на сайце фэсту, пасьля чаго ўнесьці залог у 50 фунтаў (каля 240 тысячаў рублёў). Такім чынам за наведвальнікам фэсту заставаўся забраніраваны квіток, які трэба будзе выкупіць пазьней.
Поўная вартасьць квіткоў на фэст, які распачнецца на Івана Купалу 22 чэрвеня 2011 г., — 195 фунтаў (920 тысячаў рублёў). Гэта на 10 фунтаў болей, чым у мінулым годзе. Але, нягледзячы на гэта, сайт фэсту атрымаў такі наплыў пакупнікоў, што яго прыйшлося перавесьці ў тэкставай рэжым. Агулам на продаж было выстаўлена 137.5 тысячы квіткоў, а сайт мог адначасова абслугоўваць 177 500 чалавек.
Арганізатарам фэсту, Майклу і Эмілі Івіс, нічога не засталася, як пажадаць посьпехаў тым, хто квіткі ўсё ж замовіў: «Дзякуем усім за пастаянную падтрымку. Спадзяемся на сустрэчу з тымі, каму ўдалося набыць квіткі, у чэрвені».
У мінулым годзе фэстываль у Гластанбэры адсьвяткаваў сваё