«Тэатральны куфар»: зноў беларускай мовы няма

Другі год запар фэстываль студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар» пазбаўлены спэктакляў на беларускай мове. Замест яе гледачам прапануюцца дзеі па-ангельску, па-расейску, па-эстонску, нават па-пэрсыдзку. Generation.bY выбраў некалькі найбольш зразумелых беларускім студэнтам спэктакляў паводле моўнай прыкметы.


Беларускай ў «Тэатральным куфары», на жаль, засталася толькі назва. Фота СТВ

З 27 верасьня па 2 кастрычніка ў Менску пройдзе штогадовы студэнцкі фэст «Тэатральны куфар». Гэтым разам у фэсьце возьмуць удзел студэнцкія тэатры з 16 краінаў. Іх ацэніць міжнароднае журы, а таксама гледачы, паводле галасаваньня якіх назавуць уладальніка «Прызу глядацкіх сымпатыяў».

Галоўная асаблівасьць фэсту — бясплатны ўваход на ўсе спэктаклі. Варта адзначыць, што часьцяком месцаў у залі на спэктаклі з-за гэтага не хапае, таму старажылы раяць прыходзіць на спэктаклі хаця б на паўгадзіны раней.

Беларускай ў фэсьце, на жаль, засталася толькі назва. Як і ў мінулым годзе, спэктакляў на беларускай мове ў праграме фэсту няма.

Generation.bY рэкамэндуе некалькі спэктакляў, якія пастаўленыя хоць і на замежных, але ўсё ж блізкіх Беларусі мовах.

28 верасьня, аўторак

18:00

Тэатр-студыя «На філфаку» БДУ (г. Менск, Беларусь)
Спэктакль «Справа Сіняй Барады» (аўт. А. Максімаў, рэж. В. Машэўская)
Мова — расейская.
Актавая заля Палацу прафсаюзаў (пр. Незалежнасьці, 25)

22:00

Тэатар новага мастацтва (г. Глівіцэ, Польшча)
Спэктакль «Пад падэшвай чаравіка» (аўт. А. Срока, рэж. Д. Язерскі)
Мова — польская
Актавая заля Палаца прафсаюзаў (пр. Незалежнасьці, 25)

29 верасьня, серада

15:30

Студэнцкі тэатар «Точка отсчета» (г. Сімфэропаль, Украіна)
Спэктакль «Эскарыял» (аўт. М. дэ Гeльдэрод, рэж. В.Дзюрдзэ)
Мова — расейская
Актавая заля Ліцэя БДУ (вул. Ульянаўская, 8)

18:00

Тэатар студэнцкага культурнага цэнтра унівэрсытэта г. Ніш (Сэрбія)
Спэктакль «Імітацыя жыцьця» (аўт. М. Б. Майсіловіч, рэж. Б. Радэнкавіч)
Мова — сэрбская.
Актавая заля Палаца прафсаюзаў (пр. Незалежнасьці, 25)

19:30

Тэатар «you TOO Spielclub» (г. Аараў, Швэйцарыя)
Спэктакль «Згуляй мне песьню пра сьмерць» (калектыў аўт., рэж. Л. Хальбманн)
Мовы швайцарска-нямецкая, нямецкая, ангельская.
Актавая заля Ліцэя БДУ (вул. Ульянаўская, 8)

21:00

Тэатар «На балконе» Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (г. Менск, Беларусь)
«Эмігранты» (аўт. С. Мрожак, рэж. М. Андрэеў, Ю. Мінькоў)
Мова - расейская
Актавая заля Палаца прафсаюзаў (пр. Незалежнасьці, 25)

30 верасьня, чацьвер

15:30

Тэатар «Прометей» БДУ (г. Менск, Беларусь)
Спэктакль «Для цябе» (па п’есе «Венскае крэсла» М. Каляды, рэж. С. Шпілеўскі)
Мова - расейская
Актавая заля Ліцэя БДУ (вул. Ульянаўская, 8)

21:30

Тэатар «The Remington Project» Унівэрсытэт Бат Спа (Вялікабрытанія)
Спэктакль"Чырвоны пакой» (калектыў.аўт., рэж. М. Стэдман)
Мова - ангельская
Актавая заля Палаца прафсаюзаў (пр. Незалежнасьці, 25)

1 кастрычніка, пятніца

19:30

Тэатар"АРТ» Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (г. Наваполацк, Беларусь)
Спэктакль «Чайка» (аўт. А. П. Чэхаў, рэж. Г. Шэлeпава)
Мова — расейская
Актавая заля Палаца прафсаюзаў (пр. Незалежнасьці, 25)

Падрабязная праграма на сайце фэсту 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0629 seconds.