Беларускія ўнівэры канчаткова вызвалілі ад паленьня

Згодна з новым загадам Міністэрства адукацыі, паліць забаронена ня толькі ў навучальных карпусах, але і на ганку і нават на прылеглай тэрыторыі навучальнай установы.


Фота rian.ru

Курэньне ва ўстановах аховы здароўя, культуры, адукацыі, спорту, на аб’ектах гандлю, бытавога абслугоўваньня насельніцтва і грамадзкага харчаваньня забароненае ў Беларусі яшчэ ў 2002. Новы загад Міністэрства адукацыі, выдадзены ў ліпені 2010 году, аб’яўляе ўсе ўстановы адукацыі Беларусі зонамі, вольнымі ад паленьня, паведамляе БелТА.

Статус вольных ад паленьня зон маюць ў Менску парк імя Горкага, Парк Чалюскінцаў, менскі заапарк і Цэнтральны батанічны сад.

Паводле дадзены Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, Беларусь займала шостае месца ў сьвеце па колькасьці палільшчыкаў. У 2008 годзе 42,4% жыхароў краіны палілі. За 2009 год, паводле дадзеных Акадэміі навук, доля палільшчыкаў зьнізілася да 32,1%.

Паралельна з актыўнай барацьбой з паленьнем урад павялічвае квоты на выпуск цыгарэтаў. Так, у 2010 годзе ў Беларусі будзе выраблена на 500 мільёнаў штук цыгарэт болей, чым у мінулым.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0607 seconds.