Гарадзенскія студэнты цяпер з электроннымі студэнцкімі білетамі
Гарадзенскі дзяржунівэрсытэт імя Янкі Купалы ўвёў электронныя студэнцкія білеты. Ён стаў другім пасьля БДУ, дзе працуе такая сыстэма.
Першыя такія дакуманты атрымаюць 2000 першакурсьнікаў, паведамляе Белта. У будучым электронны студэнцкі білет стане пропускам у навучальныя корпусы ВНУ, інтэрнаты, будзе арганізаваная выдача кнігаў у бібліятэцы. Плянуецца, што да канца году памяняць папяровыя студэнцкія на электронныя да канца году змогуць і старшакурсьнікі.
У БДУ такая сыстэма працуе ўжо 5 гадоў, аднак напачатку студэнты сустрэлі яе варожа. У бліжэйшыя два гады электронныя студэнцкія білеты плянуюць увесьці ва ўсіх беларускіх ВНУ.
Каментары праз FACEBOOK