Мілітарысцкі Менск ад брытанскага фатографа

Уніформенную Беларусь можна разглядзяць у працах маладога брытанскага фатографа Вінсэнта Мудзі, які займаецца ўсходнеэўрапейскай і постсавецкай тэматыкай.


Здымак Вінсэнта Мудзі з сэрыі «Лукашэнкаўскі Менск»

На здымках брытанца, які ня раз бываў у Беларусі, усе праявы вайсковай тэматыкі на вуліцах Менску: ад постэраў вэтэранаў на рэклямных плякатах да маладых афіцэраў у форме пад руку зь дзяўчынамі. Вось як Мудзі папярэджвае сваю сэрыю здымкаў, названых «Лукашэнкаўскі Менск»:

Вайсковая служба — абавязковая ў Беларусі, і многія працягваюць яе пасьля сканчэньня тэрміновай службы. Паліцыя таксама зьяўляецца моцнай часткай дзяржаўнага апарату, і праца ў сілавых структурах можа прынесьці беларусам заработную плату вышэйшую, чым праца настаўніка, лекара ці амаль любая іншая пасада з даступных.

Цяжка ўявіць сабе якія-небудзь істотныя зьмены ў Беларусі, так як гэта краінай кіруецца харызматычным лідэрам, які, здаецца, атрымлівае асалоду ад яго выключнага статусу і пазыцыі яго краіны, што выступае ў якасьці буфэрнай зоны паміж ЭЗ і Расеяй.


Здымак Вінсэнта Мудзі з сэрыі «Лукашэнкаўскі Менск»

Сэрыя зробленая ў 2009 годзе. Выдатную сэрыю здымкаў зрабіў Мудзі і ў час пратэстаў у Менску на выбарах 2006 году.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0689 seconds.