Ваенкамат злавіў прызыўніка ў сацсетцы

Расейскага прызыўніка асудзілі за ўхіленьне ад войску па статусе ў сацыяльнай сетцы. Малады чалавек патрапіў на вочы ваенкамату з-за сваёй балбатлівасьці.

Справа прызыўніка зь вёскі Фядотава Арлоўскай вобласьці Расеі трапіла ў суд пасьля таго, як яго профіль у сацыяльнай сетцы наведалі прадстаўнікі ваенкамату. Там у статусе прызыўніка вайскоўцы пабачылі інфармацыю аб тым, што хлопец пасьпяхова «косіць» ад войску.

Як паведамляе «Регнум», справа трапіла ў суд, які прызнаў хлапца вінаватым ва ўхіленьні ад вайсковай службы і абавязаў яго выплаціць штраф у памеры 10 000 расейскіх рублёў (амаль 1 мільён беларускіх рублёў).

Як адзначаюць у пракуратуры, сярод іншых доказаў у справе прызыўніка выкарыстоўваўся статус у сацыяльнай сетцы.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0067 seconds.