На «Be2gether» лепш за ўсё ехаць зь сябрамі

Усё бліжэй лета і фэст «Be2gether», які пройдзе 25–27 чэрвеня каля літоўскага замка Нарвілішкес. Амбасада ўжо выдае візы, вядомы галоўныя артысты і насычаная праграма забаваў. Засталося ўзяць з сабой кампанію сяброў, тым больш што пры набыцьці чатырох і болей квіткоў, кожны зь іх будзе каштаваць толькі 185 тысяч рублёў!


«На нашым фэстывалі кожны знойдзе сабе вялікую колькасьць новых сяброў з розных краін сьвету, але гэта не прычына ехаць туды аднаму! Менавіта таму мы вырашылі зрабіць адмысловыя „групавыя“ квіткі, — гаворыць арганізатар фэстывалю Гедрус Клімкявічус. — Гэта могуць быць сябры, аднакурсьнікі і нават сем’і — мы будзем рады бачыць усіх, бо фэстывальная праграма разьлічана на самую розную публіку. У нас сумаваць ня будзе ніхто!»

Музычную праграму фэстывалю «Be2gether» у гэтым годзе ўзначаляць Skunk Anansie (Вялікабрытанія), Empire Of The Sun (Аўстралія), Roots Manuva (Вялікабрытанія), Гайдамаки (Украіна) і Лявон Вольскі (Беларусь). Гледачоў таксама чакае шмат забаваў: горад з гліны, касьмічны валейбол, вясельлі, тэатар і выяўленчае мастацтва.

Квіткі: групавыя (ад 4 асобнікаў) — 185 тыс. руб., для студэнтаў — 200 тыс. руб. (па пасьведчаньні), для астатніх — 250 тыс. руб. Замова квіткоў і даведка па тэлефонах (029) 6 5555 96, (033) 6 5555 96, а таксама праз сайт http://b2g.soundline.by. Бясплатныя візы выдаюцца толькі па набытых у Беларусі квітках да 1 чэрвеня. Для падачы дакумэнтаў у амбасаду кожны квіток трэба зарэгістраваць на сайце www.b2g.lt.

Чытайце на Generation.bY бягучыя навіны пра фэст, а таксама рэпартажы з трох папярэдніх Be2gether.

12:00, 17/05/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0062 seconds.