The Blackmail прэзэнтуе інтэрнэт-сынгл «To the Forest»

Малады менскі гурт The Blackmail, які пасьпеў ужо атрымаць званьне «адкрыцьцё 2009 года» па вэрсіі сайта Ultra-Music.com, прэзэнтуе свой інтэрнэт-сынгл «To the Forest».


The Blackmail на фэстывалі «Жывы гук ON-line» 2.04.10

«„To the Forest“ — гэта песьня пра вясну, пра першую закаханасьць, унутраны сьвет закаханага чалавека, нерашучасьць і ўвогуле пра ўсе пачуцьці, якія суправаджаюць закаханасьць, — кажа вакаліст The Blackmail Максім Кульша. — Песьня атрымалася лёгкай, вясёлай, і музыка ў поўнай меры адпавядае закладзенай сэнсавай нагрузцы».

Прэзэнтацыя сынгла адбудзецца ў мінскім паб-клубе «Графіці» 7 траўня. Выбар пляцоўкі не выпадковы. «Мы хочам зрабіць „хатні“ канцэрт, зь сюрпрызамі, півам, і усімі выцякаючымі адсюль наступствамі», — сьмяецца Максім.

Гурт абяцае прыемныя сюрпрызы для ўсіх тых, хто прыйдзе, але пакуль не адкрывае сакрэты і раіць сачыць за падрыхтоўкай да канцэрта па навінам ў twitter гурта. Але ўжо вядома, што на канцэрце 7 траўня можна будзе пачуць амаль усе трэкі дэбютнага поўнафарматнага альбому, які будзе выдадзены бліжэй да канца году.

З 7 траўня сынгл «To the Forest» можна спампаваць на сайце Ultra-Music, а таксама паслухаць на MySpace і ўкантакце, як і мінулагодні EP «The Blackmail».

Прэзэнтацыя сынгла «To the Forest» гурта The Blackmail адбудзецца 7 траўня ў паб-клубе «Графіці» (зав. Калініна, 16). Пачатак а 19:00. Кошт квіткоў: 15 000 (папярэдне), 20 000 (у дзень канцэрту). Замова месцаў і дадатковая інфармацыя па тэлефонах: +375 29 77-999-18, +375 29 17-999-18.

Slaver 08:30, 07/05/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0581 seconds.