«Петля Пристрастия» прэзэнтуе «Гипнопедию»

Праз паўтары гады пасьля выхаду дэбютніка менскі гурт «Петля Пристрастия» прэзэнтуе 8 красавіка свой другі альбом. Спэцыяльны госьць падзеі — The Blackmail.

Петля Пристрастия

Увосені 2009 «Петля Пристрастия» здала на прыёмку выпакутаваны дэбютны альбом «Всем доволен» з паніклым Чабурашкай на вокладцы і завуаляванымі рэфлексіямі па дзяцінству і згубленых магчымасьцях ўнутры — гэта былі «Приключения Электроников», толькі для разумных. Дыск быў прыняты катэгарычна добра, але была адна прэтэнзія - на ім не хапала некалькі сапраўдных народных песень, якія блукалі ў масах ўжо некалькі гадоў і выдатна ішлі на канцэртах, але якіх чамусьці не аказалася на дыску.

Прайшло паўтары гады і гурт ціхай сапай наруліў новы самнамбулічны дыск «Гіпнапэдыя», першае неафіцыйнае знаёмства зь якім выклікае здаровы аптымізм: тут ёсьць фірмовыя рэбусы ад Ільлі Чарапко-Самахвалава, шчыльны ці то пост-панк, ці то гаражны рок і тыя самыя страчаныя гімны , якім захапляліся паўтара гады таму. Каля паловы з прадстаўленых на дыску кампазыцый так ці іначай ужо вядомыя --за кошт канцэртаў альбо багатага архіву, - але інтрыга больш чым жывая: у рэшце рэшт, у постсаўку не так шмат анты-гераічных рок-калектываў у якіх услухоўвацца не менш прыемна, чым проста слухаць.

8 красавіка, клюб «Рэактар»,  пачатак: 18.00

Квіткі:

  • 15 000 - першыя 100,
  • 20 000 - папярэдне,
  • 25 000 - на ўваходзе
  • 40 000 - столік (толькі по телефону інфалініі) 

Кропкі продажу: ГЦ «Купалаўскі» пав. 19, ГЦ «Рыга», пав. 18, касы клюба 

Інфалінія: +375 29 570 38 59

Паводле прэс-рэлізу.

10:56, 06/04/2011 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0662 seconds.