Кодэкс аб адукацыі можа быць прыняты ўжо ў канцы траўня
Дэпутаты плянуюць разгледзіць Кодэкс аб адукацыі ў другім чытаньні да ліпеня. Гэта значыць, што палажэньні аб разьмеркаваньні пасьля 2.5 гадоў навучаньня на бясплатным і магчымасьці аднавіцца не пазьней як праз тры гады пасьля адлічэньня ўступіць у сілу ў наступным навучальным годзе.
Аб тым, што Кодэкс аб навучаньне можа быць разгледжаны ў ніжэйшай палаце парлямэнту ў
Паводле праекту Кодэксу аб адукацыі, калі палова і больш тэрміна навучаньня праходзіла за кошт бюджэту, то выпускнік падлягае разьмеркаваньню. Адпрацоўваць прыйдзецца нават пасьля сканчэньня завочнага. Таксама пашыраецца сьпіс падставаў для сыходу ў акадэмічны адпачынак (зьніжэньне працаздольнасьці) і ўсталёўваецца тэрмін аднаўленьня ў выпадку адлічэньня з ВНУ. Пасьля прыняцьця Кодэксу аднавіцца можна будзе на працягу трох гадоў з моманту адлічэньня.
Паводле меркаваньня дэпутатаў парлямэнту, у выпадку, калі закон прымуць да ліпеня, ён можа ўступіць у сілу ўжо з 1 верасьня. Да праекту Кодэксу, прынятым у першым чытаньні, падрыхтаваныя шэраг паправак, зьмест якіх пакуль невядомы.