Карыстальнікаў інтэрнэт-кавярняў ідэнтыфікуюць
Паводле пастановы ўраду ўсіх наведвальнікаў інтэрнэт-кавярняў і пунктаў калектыўнага карыстаньня абавязалі паказваць пашпарт ці іншы дакумэнт, які ідэнтыфікуе асобу. Адрэсы сайтаў, якімі юзэр карыстаўся ў час наведваньня гэтых месцаў, будуць захоўвацца на працягу года.
Пастанова беларускага ўраду ад 29 красавіка прымусіць усіх карыстальнікаў Інтэрнэту ў пунктах грамадзкага карыстаньня і кавярнях раскрыць свае імёны. З 1 ліпеня прозьвішчы карыстальнікаў разам зь пералікам усіх сайтаў, якія яны наведаюць, будуць захоўвацца ў адмысловым журнале. Ідэнтыфікаваць карыстальнікаў таксама дазволілі па картках доступу ці клюбных картках.
Зьвесткі з журналу будуць даступныя для сьледчых органаў, судоў, КДБ на працягу года.
Каментары праз FACEBOOK