У Беларусі пачнуць блакаваць Tor і ананімайзеры

Пастанова «Аб парадку абмежавання доступу да інфармацыйных рэсурсаў» размешчаная на Нацыянальным прававым партале, яна дабыла сілу з моманту публікацыі.

Зацверджаны парадак абмежавання доступу да рэсурсаў:

  • уладальнікам якіх вынесеныя два і больш пісьмовых папярэджанні Міністэрства інфармацыі цягам года,
  • што ўтрымліваюць інфармацыю пра незаконны абарот наркотыкаў, альбо іншую інфармацыю, якая забароненую да распаўсюду,
  • уладальнікі якіх не выканалі патрабаванні дзяржоргана аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства пра СМІ.
  • Прапанаваць унесці сайт у спіс забароненых можа любы грамадзянін, непасрэдна фармаваць гэты спіс будзе Дзяржінспекцыя па электрасувязі паводле рашэнняў Мінінфармацыі.

Пастанова ААЦ прадпісвае правайдэрам рэалізаваць такую блакіроўку, каб пасля ўнясення рэсурсаў у чорны спіс, доступ да іх мелі толькі дзяржаўныя органы і пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг.

Ад моманту прыняцця рашэння па блакавання, рэсурсы мусяць быць дададзныя ў спіс цягам 24 гадзін.

Беларускіх інтэрнэт-правайдэраў абавязваюць таксама пры выяўленне Дзяржаўнай інспекцыяй сродкаў доступу да заблакаваных рэсурсаў уносіць у спіс блакавання і гэтыя сродкі. У пастанове непасрэдна прыводзіцца прыклад такіх сродкаў: «проксі-серверы», ананімныя сеткі кшталту Tor і іншыя.

У снежні 2014 года ў Беларусі былі прынятыя змены ў Закон аб СМІ, якія дазволілі ўладам афіцыйна блакаваць непажаданыя інтэрнэт-рэсурсы.

Упершыню абмяжоўваць доступ да інтэрнэт-рэсурсаў у Беларусі па палітычных прычынах пачалі 9 верасня 2001 года, у дзень прэзідэнцкіх выбараў. Надалей такая практыка паўтаралася і пашыралася штораз у часе вялікіх палітычных падзеяў. Але блакіроўка была часовай і беларускія ўлады ніколі дагэтуль не бралі афіцыйна на сябе адказнасць за гэтыя дзеянні.

У 2012 годзе, з'явілася інфармацыя, што Беларусь выдаткуе мільярды на распрацоўку метадаў кантролю за Інтэрнэтам.


Ягор Качын 10:00, 25.02.2015 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0507 seconds.