7 траўня вялікі канцэрт беларускага рэпэра Vinsent’а

Канцэрт пройдзе ў менскім клюбе «Рэактар» пры ўдзеле Lunclan, PANaNieba і Вожыка. У гэты вечар артыст выканае свае лепшыя песьні, а сама імпрэза пройдзе ў фармаце фэсту беларускамоўнай рэп-музыкі.

Vinsent

Альбом Vinsent «Пачатак», што выйшаў у 2009 годзе, стаў сапраўдным адкрыцьцём у беларускай рэп-музыцы. Насамрэч, Vinsent мае свой непаўторны стыль, што адрозьнівае яго ад іншых рэп-выканаўцаў. Магутная падача, гульня словаў, выдатныя лірычныя і сацыяльныя тэксты не пакідаюць слухачоў абыякавымі.

Кліп Vinsent «Восеньскі вальс» быў прызнаны лепшым у 2009 годзе па вэрсіі прэмій «Кліп-марафон» і «Street awards». Відэа патрапіла ў ратацыю ўсіх беларускіх музычных каналаў. Дарэчы, на вялікім канцэрце 7 траўня будзе здымацца канцэртны кліп. Кожны, хто прыйдзе ў «Рэактар», мае магчымасьць трапіць на новае відэа Vinsent’а.

Visent

Энэргетыка Vinsent’а на жывых выступах узрушвае слухачоў на сто адсоткаў. Гэта было не аднойчы заўважана падчас канцэртаў у сталіцы і рэгіёнах Беларусі.

У канцэрце таксама возьмуць удзел гурты Lunclan, PANaNieba і выканаўца Вожык. Прадстаўнікі рэп-фармацыі M. U. Skool гурт Lunclan прэзэнтуе слухачам свае новыя песьні. Знойдзецца месца і даўно вядомым трэкам. Гурт PANaNieba прадставіць некалькі песень з дэбютнага альбому каманды, што мае выйсьці ўвосень 2010 году. Вожык выступіць з трэкамі альбому «У віры падзей», які рыхтуецца да выданьня. У тым ліку слухачы пачуюць куплеты трэку «Амэрыка скрозь», што быў запісаны пры ўдзеле амэрыканскага рэпэра Popa Chief, прадстаўніка сусьветнавядомай WU-TANG CLAN FAM.

Кошт квіткоў: 15 000 (папярэдне), 20 000 (у дзень канцэрту на ўваходзе), 25 000 (месца за столікам). Продаж квіткоў: ГЦ «Купалаўскі» (павільён № 19) — пад Кастрычніцкай плошчай, пераход ст. м. Якуба Коласа, каса клюбу “Рэактар” (вул. Веры Харужай, 29).

Паводле прэс-рэлізу

13:00, 26/04/2010 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0606 seconds.