«Нястрымны пазітыў і скрышальны смутак»: Vinsent прэзентаваў новы альбом Vir

Vinsent прэзентуе альбом "Vir" – ўдумлівую і ўзважаную гісторыю з дзесяці трэкаў пра тое, што мы называем жыццём.

«Вір – гэта сімвал няспыннага руху, падзеяў вакол нас. Мне падаецца, альбом атрымаўся як той няспынны вір – хваля энергіі, якая ўсё падхопіць і панясе наперад. Што да гуку, то хацелася знайсці залатую сярэдзіну паміж эксперыментамі з электронікай і жывым традыцыйным гучаннем. Калі казаць пра тэксты, так важныя для жанру, то на альбоме большую частку займаюць развагі пра вечныя пастулаты: сілу духу і супакой, любоў і каханне, вайну і мір. Мне здаецца, што альбом мае адразу два настроі: нястрымны пазітыў і скрышальны смутак, настроі змешваюцца і ствараюць своеасаблівы вір», – распавядае пра сваю працу Vinsent.

16 снежня Vinsent з жывым складам прэзентуе новы альбом «Vir» у клубе «Пляцоўка хол» (Кастрычніцкая плошча, 1).

Падзея ў сацыяльных сетках: FB, VK.


21:00, 09.12.2015 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0452 seconds.