Фэстываль «Be2gether» робіць зьніжкі для студэнтаў

Арганізатары фэстывалю «Be2gether», які пройдзе 25–27 чэрвеня на мяжы Літвы і Беларусі, абвясьцілі пра 20% зьніжкі на квіткі для студэнтаў — за 200 тыс. руб. Колькасьць такіх квіткоў абмежаваная.


«Хутка пачнуцца сэсіі, і мы вырашылі зрабіць студэнтам невялікі падарунак, каб ім было весялей здаваць залікі і экзамэны. Абяцаю, што ў нас на фэстывалі вы максымальна хутка забудзеце пра цяжкасьці вучобы!» — кажа арганізатар фэсту Гедрус Клімкявічус.

Хэдлайнэрамі фэстывалю ў гэтым годзе будуць Skunk Anansie (Вялікабрытанія) і Empire Of The Sun (Аўстралія). Таксама выступяць гурты «Гайдамакі» (ска-фолк-рок, Украіна), Crystal Fighters (электроніка, Гішпанія), WhoMadeWho (інды-рок, Данія), «Рубль» (панк, Расія), Bauchklang (бітбоксэр, Аўстрыя), Casiokids (электра-поп, Нарвэгія), Silence Family (электра-поп, Літва). Беларускім хэдлайнэрам фэсту будзе Лявон Вольскі з новым альбомам «Белая яблыня грому». Акрамя музыкі, на фэстывалі гледачоў чакае шырокая праграма забаваў і мастацтваў.

Набыць фэстывальныя квіткі для студэнтаў па кошце 200 тысяч рублёў можна пры прад’яўленьні дзейснага студэнцкага білета. Кошт звычайных квіткоў складае 250 тысяч рублёў. Замова квіткоў і даведка па тэлефонах (029) 6 5555 96, (033) 6 5555 96, а таксама праз сайт www.soundline.by.

Бясплатныя візы будуць выдавацца толькі па набытых у Беларусі квітках з пачатку траўня да 1 чэрвеня. Для падачы дакумэнтаў у амбасаду кожны квіток неабходна зарэгістраваць на сайце www.b2g.lt. Рэгістрацыя ўжо пачалася.

Be2gether 2009

Чытайце на Generation.bY бягучыя навіны пра фэст, а таксама рэпартажы з трох папярэдніх Be2gether.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0618 seconds.