Беларускую адукацыю зноў перабудуюць

У штогадовым пасланьні да парлямэнту прэзыдэнт Лукашэнка заявіў, што сыстэму беларускай адукацыі трэба зноў перабудоўваць, а асноўныя сродкі будуць накіраваныя на падтрымку тэхнічных спэцыяльнасьцяў. Тэма адукацыі так хвалюе прэзыдэнта, што цягам выступу ён цэлых 19 разоў паўтарыў слова «образование».

Пасланьне прэзыдэнта доўжылася чатыры гадзіны і, як адзначае расейскі «Коммерсант», яўна прэтэндавала на славу вэнэсуэльскага калегі, які любіць ставіць рэкорды публічных прамоваў.

Столькі аб адукацыі ў сваіх пасланьнях Лукашэнка не гаварыў даўно. Слова «адукацыя» прагучала ў пасланьні прэзыдэнта цэлых 19 разоў. Гэта амаль рэкорд (для параўнаньня слова «бясьпека» прагучала толькі 7 разоў, апазыцыянэраў ён прагадаў 11 разоў). Але ніякай канкрэтыкі, ні аб Кодэксе аб адукацыі, які ляжыць у парлямэнце і чакае другога чытаньня, ні аб Балоньскім працэсе, аб непазьбежнасьці далучэньня да якога ў мінулым годзе казаў міністар адукацыі Радзькоў, сказана не было.

Яшчэ раз беларускі кіраўнік агучыў ініцыятыву стварэньня ў Беларусі загадкавага «міжнароднага ўнівэрсытэту». Куратарам праекту прызначаны першы намесьнік міністра адукацыі Аляксандр Жук.

«Кіраўніцтва адной з буйнейшых беларускіх кампаній нават выступіла зь ініцыятывай стварэньня за ўласныя сродкі міжнароднага унівэрсытэта», — заявіў Лукашэнка. Цікава, што раней ініцыятарам праекту называлася «арабская карпарацыя».

Таксама Лукашэнка заявіў, што «сыстэму вышэйшай адукацыі [неабходна] перабудаваць у адпаведнасьці з сучаснымі патрэбамі беларускай эканомікі», бо ўзаемасувязі паміж агульнаадукацыйнай і вышэйшай школай, атрымліваецца, няма.

Асноўныя сілы і сродкі ўлада зьбіраецца накіраваць у «традыцыйна моцную» тэхнічную адукацыю. Нагадаем, што на дадзены момант каля 111 тысяч студэнтаў навучаецца ў беларускіх ВНУ на спэцыяльнасьцях, зьвязаных з тэхнікай і тэхналёгіямі. У гэты ж час студэнтамі гуманітарных факультэтаў зьяўляюцца толькі 27 тысяч чалавек.

Сапраўдным трэндам адукацыйная тэма стала ў 2005 кодзе, калі пад час звароту да парлямэнту прэзыдэнт ужыў слова «адукацыя» і «адукаваны» цэлых 19 разоў. Для прыкладу, у 2009 гэтыя словы прагучалі толькі 5 разоў, а ў 2006 дык увогуле толькі два разы («у нас якасная і даступная адукацыя»). Сапраўды, а што тут яшчэ скажаш?

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4532 seconds.