У Менску 25 верасьня пройдзе безаўтамабільная гульня

У суботу, 25 верасьня 2004 года, у Менску адбудзецца гульня "Перавозка". Гульня прысьвячаецца Сусьветнаму дню без аўтамабіляў (22 верасьня) і 12-й гадавіне першай Крытычнай масы ў Сан-Францыска (25 верасьня).

Сутнасьць гульні - спартовае арыентаваньне ў гарадскіх умовах. Перавозіць сваё цела можна:а) веласіпедам;б) грамадскім транспартам;в) ролікамі;г) могуць быць разгледжаны іншыя экалягічныя віды транспарту (гужавая павозка, напрыклад).

Трэба будзе праехаць з пункту А (старт) ў пункт Д (фініш) праз кантрольныя пункты Б, В, Г (умоўна іх тры, у сапраўднасьці можа быць троху болей).

Пераможа не абавязкова самы хуткі, бо гульня з усялякімі дробнымі хітрыкамі. Ай, чаго казаць, прыходзьце/прыязджайце, будзе цікава! Збор удзельнікаў у 13:00 на плошчы Парыскай камуны (перад опэрным тэатрам, каля помніку Максіму Багдановічу).

З сабой трэба мець карту Менска (чым больш падрабязная карта, тым лягчэй гуляць), тры-чатыры гадзіны вольнага часу, ровар/ролікі альбо грошы на праезд у транспарце.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0582 seconds.