«Адрыў»: дзень без аўтамабіляў

22 верасьня ўвесь сьвет адзначае World Carfree Day - дзень, што зьвяртае ўвагу людзей на праблемы, якiя тычацца асабiстага аўтамабiльнага транспарту: пробкi на дарогах i забруджваньне навакольля. Менск таксама далучаецца да сусьветнай iнiцыятывы.

22 верасьня а 12-й гадзiне ад будынка Нацыянальнай бiблiятэкi стартуюць безаўтамабiльныя спаборнiцтвы па арыентаваньню ў горазде «Адрыў». Каманды аматараў ровараў i грамадзкага транспарту змогуць у чарговы раз пабачыць наш горад з новага, нечаканага боку; пабываць у тых гарадзкiх кутках i мясьцiнах, дзе iм нiколi не даводзiлася бываць раней; паспаборнiчаць у веданьнi Менску i прыемна правесьцi суботнi дзень на адкрытым паветры.

Рэгiстрацыя ўдзельнiкаў, правiлы гарадзкой гульнi i iншая iнфармацыя - на сайце www.otryv.by.

Zoom 13:20, 17/09/2007 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.085 seconds.