Крытычная маса на вуліцах Менску

22 верасьня ўдзельнікі Крытычнай масы выяжджаюць на роварах на вуліцы Менску і запрашаюць далучацца. Чарговая акцыя прымеркаваная да Сусьветнага дня без аўтамабіляў. 

22 верасьня – Сусьветны дзень без аўтамабіля – гэта глябальная акцыя, якая ладзіцца ў многіх краінах сьвету. Яна нагадвае пра негатыўны ўплыў аўтамабіляў на навакольнае асяродзьдзе.

Штогод “Дзень без аўтамабіля” афіцыйна сьвяткуецца недзе ў 1000 гарадох Эўропы і сьвету. На адзін дзень у іх мяняюцца парадкі: уводзяцца абмежаваньні для рухавіковага масла ў цэнтральных зонах гарадоў, вітаецца выкарыстаньне “устойлівых” відаў транспарту – грамадзкі гарадзкі транспарт, ровары, пешыя прагулкі і інш.

У Менску забруджваньне паветра ад аўтатраспарту ў 2005 годзе склала 82% выкідаў у атмасфэру.

Крытычная маса – гэта арганізаванае супадзеньне масы роварыстаў, якія зьбіраюцца разам і едуць па горадзе. У КМ няма кіраўнікоў, няма палітычнай праграмы :). У КМ ёсьць толькі жаданьне саміх роварыстаў зрабіць ровар паўнапраўным удзельнікам гарадзкога руху.

На якім ровары ехаць – горны, зялёны ці трохкаляровы – няважна! Як кажуць заўзятары выездаў на вуліцы Менску Крытычнай масы, матывы ва ўдзельнікаў могуць быць розныя – ад простага жаданьня пакатацца з сябрамі да глыбокага ўсьведамленьня неабходнасьці захаваньня прыроды. Кошт ровару ня грае анікай ролі.

Збор 22 верасьня ў 18:30 на пляцоўцы ля тэатра Оперы й Балета, ля помніка Максіму Багдановічу.

tarka 13:50, 21/09/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0793 seconds.