Аголеныя мэксыканскія роварысты пратэставалі супраць непавагі да сябе з боку кіроўцаў

Сотні аголеных раварыстаў праехалі ў нядзелю па вуліцах сталіцы Мэксыкі з патрабаваньнем паважлівага стаўленьня да сябе з бо­ку кіроўцаў аўтамабіляў.

­­­­­

­­Голыя роварысты ў Лёндане­
Голыя роварысты ў Лёндане­ восеньню 2007 года, фота з ­­­spiegel.de

Больш 500 мужчын і жанчын­, палова зь іх – без адзежы ехалі па цэнтры горада і скандавалі: «Выратуйце плянэту, езьдзіце на роварах!». У некаторых на сьпінах былі намаляваныя выразы «экалягічна бяс­ьп­ечны сродак руху».

­Па словах аднаго з удзельнікаў акцыі, «тое, што на нас няма адзежы, азначае, што мы не нябачныя. Аўтамабілісты не паважаюць нас, яны лічаць, што мы – галаўны боль».

Мэхіка зьяўляецца адным з найболей забруджаных гарадоў сьвету. Штогод на яго вуліцах колькасьць аўтамабіляў павялічваецца на 250 тысяч.

Мэксыканцы не арыгінальныя ў сваёй акцыі, падобныя заезды праводзіліся раней ў Мадрыдзе, у Парыжы, Лёндане ды іншых гарадох сьвету.

Хоць Менск пакуль і не такі забруджаны як Мэхіка, беларускія роварысты таксама часта сутыкаюцца зь непавагай з боку кіроўцаў аўтамабіляў. Раварысты пакуль не распранаюцца, каб зьвярнуць на сябе ўвагу, але рэгулярна ладзяць акцыі «Крытычная маса».

­
vojur 13:21, 09/06/2008 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0618 seconds.