18-я акцыя Крытычнай масы стартуе сёньня ў Менску

Па традыцыі, у апошнюю пятніцу месяца ўладальнікі ровараў зьбіраюцца на чарговую акцыю Крытычнай масы ў Менску. Збор удзельнікаў сёньня ў 19:00 у сквэры ля МузКамэдыі. Прыжджаць на ровары!

Мэту акцыяў роварысты бачаць у сваім жаданьні зрабіць ровар паўнапраўным удзельнікам гарадзкога руху. А свой назоў акцыя ўзяла з фільма Тэда Ўайта «Return of the Scorcher», дзе тэрмін выкарыстоўваўся для апісаньня дарожнага руху ў Пэкіне. Там няма сьвятлафораў, і калі вялікія масы роварыстаў зьбіраюцца на скрыжаваньні, утвараючы крытычную масу, яны проста перакрываюць рух аўтамабілям і такім чынам праяжджаюць.

У Менску ж амаль няма адмысловых веладарожак і стаянак. На гэтыя рэчы і хочуць зьвярнуць увагу роварысты.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0878 seconds.