Праца ў Інтэрнэце працягвае маладосьць
Як высьветлілі амэрыканскія навукоўцы, сядзець у Інтэрнэце — карысна для здароўя. Вэб-сёрфінг падаўжае маладосьць і стымулюе мазгавую дзейнасьць.
Каб пацьвердзіць гэта сьцьверджаньне, навукоўцы Каліфарнійскага ўнівэрсытэту прапанавалі групе сталых амэрыканцаў (узрост удзельнікаў экспэрымэнту вар’іраваўся паміж 55–78 гадамі) рэгулярна праводзіць у Сеціве па 1–2 гадзіны на працягу месяца. Другой групе людзей такога ж узросту прапанавалі проста чытаць кніжкі, піша korrespondent.net.
Высьветлілася, што ў чальцоў першай групы мазгавая дзейнасьць была больш інтэнсіўная, чым ва ўдзельнікаў другой. Акрамя гэтага навукоўцы ўпэўніліся, што рэгулярнае наведваньне Інтэрнэту прадухіляе ўзроставыя зьмены, якія часта прыводзяць да старэчай прыдуркаватасьці і страты памяці.
«У час знаходжаньня ў Інтэрнэце праца галаўнога мозгу чалавека накіроўваецца на выкананьне і рашэньне некалькіх задач адначасова, — тлумачыць адзін з аўтараў дасьледаваньня, прафэсар геранталёгіі Роберт Бленкс. — У прыватнасьці, актывізуюцца аддзелы галаўнога мозгу, якія адказваюць за размовы, чытаньне, памяць і зрок. Дзіўна, але актыўная дзейнасьць мозгу працягваецца нават пасьля заканчэньня працы ў Сеціве».
Для прафіляктыкі старэчай прыдуркаватасьці навукоўцы рэкамэндуюць сталым людзям праводзіць у Інтэрнэце як мінімум па гадзіне ў дзень. Можа, так зь Сецівам да ста гадоў і дажывеце)