«Ляпіс Трубяцкой» паказаў «Культпросвет» Магілёву

«Ляпіс Трубяцкой» у межах туру па Беларусі выступіў 14 сакавіка ў Магілёве. У залі мясцовага клюбу «Ліга» сабраліся сапраўдныя фэны. Праз гадзіну чаканьня гледачы пачалі скандаваць «Тру-бяц-кой», пасьля чаго гурт, як сьнягурка на ранішніку, і зьявіўся. Фотарэпартаж з магілёўскага канцэрту «ляпісаў» — на Generation.bY.

Публіку штырыла і кілбасіла ў агульным яднаньні прадстаўнікоў цалкам розных культурных і эканамічных пластоў: панкі зь іракезамі, офісныя хлопчыкі ў мілых швэдрыках і сур’ёзныя дзядзькі ў пінжаках.

Паміж песьнямі Міхалок традыцыйна чытаў рыфмаванкі. А ўвесь гэты вэрхал кантраляваў строгі, але справядлівы АМАП.

Больш здымкаў з канцэрту глядзіце ў фотаблогу Generation.bY

Яўген Сідараў,
фатограф, Магілёў, старонка аўтара:
photo.e-s.bz

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0624 seconds.