«Птицы из Африки летят» — «Без Билета» выпусьцілі новы кліп
Пасьпяховы «афрыканскі» пэрыяд у творчасьці гурта «Без Билета» працягваецца новым відэа «Птицы из Африки летят». Кліп зьняты Таняй Кушнер і выпушчаны ў падтрымку новага зборніка гурта «Красному диску солнца». «Да лета яшчэ далёка, а ў новым кліпе „Без Билета“ сонца, мора і пясок. Enjoy!» — чытаем камэнтары рэжысэркі і глядзім новае відэа!
Таня Кушнер: «„Птицы из Африки летят“ — гэта асабісты рымейк песьні „Никогда не умирай“ ад Віталіка Артыста. З новым прысьпевам песьня гучыць больш расслаблена і сонечна. Першыя асацыяцыі, якія яна выклікала — гэта лета і чалавек, які ў добрым настроі ідзе па мяжы зямлі і вады. Нам удалося ў дакладнасьці ўвасобіць гэтую ідэю. Здымкі кліпа прайшлі ў лютым, у пустэчы на беразе Чырвонага мора і часткова ў Менску. Да лета яшчэ далёка, а ў новым кліпе „Без Билета“ сонца, мора і пясок. Enjoy!»
На цырымоніі «Рок-каранацыя 2009», якая прайшла ў Менску на пачатку сакавіка, «Без Билета» былі адзначаныя галоўнай «
Спампаваць mp3 песьні «Птицы из Африки летят» можна па спасылцы на сайце гурта.