Амэрыканскі горад хоча зьмяніць сваю назву на ‘Google’
Мэр амэрыканскага гораду Топіка, што ў паўднёвым штаце Канзас, заклікае гараджан згадзіцца на часовае перайменаваньне гораду ў ‘Google’ дзеля таго, каб заваяваць права разьмесьціць першую высокахуткасную сетку перадачы дадзеных.
Адпаведна з праектам мэра Топікі Ўільямса Банта, які ўжо падтрымала гарадзкая рада, поўны назоў гораду мусіць гучаць як «Гугл, штат Канзас — сталіца оптавалаконных сетак».
Надпіс на плякаце: «Топік гатовы да валаконнага экспэрымэнту Google». Калаж: flickr.com/dogcatcare
Ідэя ўзьнікла пасьля анансаваньня плянаў Google адбудаваць у адным альбо некалькі гарадах ЗША оптавалаконнай сеткі з хуткасьцю перадачы дадзеных у 1 гігабіт у секунду, што ў 100 разоў хутчэй за хуткасьць перадачы ў большасьці існуючых на дадзены момант сыстэмах.
Карпарацыя заклікала гарадзкія муніцыпалітэты падаваць заяўкі на ўдзел у конкурсе першага гораду, які разьмесьціць такую сетку. Апошні дзень для падачы заявак — 26 сакавіка. У спаборніцтве за сетку ад Google ужо бяруць удзела такія гарады, як
Жыхары Топікі арганізавалі таварыства падтрымкі ініцыятывы мэра пад назвай Think Big Topeka і стварылі адпаведную групу ў Facebook, якая цяпер налічвае больш за 11 тысячаў удзельнікаў.
Бант распавёў, што зьмяніць назву яму параіў генэральны дырэктар мясцовага тэлеканалу Джым Огл (Jim Ogle). Огл таксама распавёў, што ў 1998 годзе горад ужо мяняў назву з Топік на Топікачу — у гонар пэрсанажа Пікачу зь японскага мультсэрыялу «Пакемоны».