BBC закрые палову старонак свайго сайту

Брытанская тэлерадыёкарпарацыя значна зьменшыць колькасьць сваіх сэрвісаў: зачыніць дзьве радыёстанцыі, напалову скароціць вэб-сайт, зьменшыць колькасьць замежных тэлепрадуктаў, якія закупаюцца пераважна ў ЗША.

 

Адпаведна з плянам стратэгічнага разьвіцца BBC, які трапіў у часопіс The Times, карпарацыя, якая фінансуецца са сродкаў падаткаплацельшчыкаў, мусіць скараціць колькасьць праектаў дзеля эканоміі сродкаў. Паводле дырэктара карпарацыі, BBC разраслася да надта вялікіх памераў.

На такія меры кампанія вымушаная пайсьці з-за крытыкі з боку іншых мэдыяструктур, якія ня маюць прамога фінансаваньня зь бюджэту.

Сайт BBC ня толькі згубіць палову старонак, але і скароціць фінансаваньне вэб-праектаў на 25%. Наўзамен гэтага на сайце зьявіцца больш спасылак на матэрыялы, апублікаваных у іншых брытанскіх СМІ, каб павялічыць інтарэс да іх.

Пад пагрозай цяпер знаходзіцца выпуск папулярных часопісаў Radio Times і Top Gear, якімі займаецца камэрцыйная структура карпарацыі BBC Worldwide. Ёй рэкамэндавана засяродзіцца на замежных праектах і адмовіцца ад выданьня часопісаў.

Калі зьмены ў палітыцы закупкі амэрыканскіх сэрыялаў пераразьмяркуюць маладую аўдыторыю на іншыя камэрцыйныя каналы Вялікабрытаніі, то закрыцьцё лічбавых радыёстанцый 6 Music і Asian Network дапаможа камэрцыйным радыёпраектам, арыентаваным на слухачоў 30–50 гадоў, піша The Times.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0638 seconds.